Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

21.10.2024

24.10.2024 - 110 гадоў Міколе Жуку, беларускаму паэту

Жук Мікалай Андрэевіч— беларускі паэт, педагог. Нарадзіўся 24. 10. 1914 г. у в. Паўстынь Слуцкага раёна Мінскай вобласці.

Вучыўся ў школе калгаснай моладзі ў г. п. Урэчча (зараз Любанскі раён Мінскай вобласці). Восенню 1935 г. паступіў на рабфак пры Беларускім дзяржаўным універсітэце, праз два гады паступіў на літаратурнае аддзяленне Мінскага педагагічнага інстытута імя М. Горкага. Яго вершы друкаваліся ў газетах “Літаратура і мастацтва”, “Звязда”, у часопісе “Полымя рэвалюцыі”.

У час Вялікай Айчыннай вайны быў партызанам атрада імя Г. Катоўскага 64-й партызанскай брыгады імя В. Чкалава. Узнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны ІІ ступені, медалямі “За баявыя заслугі”, “Партызану Айчыннай вайны” і іншымі ўзнагародамі.

З 1944 г. працаваў настаўнікам у Вясейскай, Старцавіцкай (зараз Знамя) школах Слуцкага раёна, з 1959 г. — ва Урэцкай сярэдняй школе № 1 Любанскага раёна. За педагагічную дзейнасць узнагароджаны знакам “Выдатнік народнай асветы”.

У 1995 г. пабачыў свет паэтычны зборнік “Ля падножжа маіх святынь”.

Памёр 14. 10. 1995 г.

Разделы сайта